Савецкі раён: затрыманы аўтамахляр (фота)
Схема афёры была простая: мужчына знаёміўся на вуліцы ці праз знаёмых з жанчынамі і ўваходзіў да іх у давер.
Пасля гэтага зламыснік браў грошы або на дастаўку для ахвяры аўтамабіля з-за мяжы, альбо на рамонт машыны «кліента». А калі ў такіх
паслугах ахвяра не мела патрэбы, абяцаў уладкаваць у аўташколу за 150 тыс. рублёў. Натуральна, што сваіх абяцанняў ён не трымаў.
Такім чынам ён выцягнуў у сваіх ахвяр каля 6 тыс. даляраў ЗША. Аднак, па здагадках праваахоўнікаў, сума можа быць значна вышэйшай.
На гэты момант у дачыненні да зламысніка распачатая крымінальная справа за махлярства, што цягне за сабой да 7 гадоў пазбаўлення волі.
На фота: затрыманы зламыснік.
Калі на гэтым фота Вы пазналі чалавека, які Вас падмануў, звяртайцеся па тэлефоне: (017) 292-02-02.
guvd.gov.by