Абрабаваў калядоўшчыкаў ва ўласнай кватэры

Источник материала:  
11.01.2011 18:04 — ЧП

Паводле інфармацыі прэс-сакратара Баранавіцкага ГАУС Наталлі Сядзельнік, днём 7 студзеня трое хлапчукоў-калядоўшчыкаў (вучні 7 і 6 класаў) зайшлі ў адну з кватэр па вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ, каб павіншаваць гаспадароў са святам. Дзверы адчыніў малады чалавек і запрасіў падлеткаў прайсці ў кватэру.

«Далей падзеі сталі развівацца па незвычайным сцэнары: замест таго, каб зрабіць гасцям падарунак, малады чалавек, пагражаючы, адабраў у непаўналетніх усё, што яны да гэтага моманту накалядавалі – цукеркі, садавіну, некалькі тысяч рублёў», – распавяла Наталля Сядзельнік.

Агульная шкода выкрадзенага склала больш за 20 тысяч рублёў.

Па заяве бацькоў аднаго з пацярпелых 8 студзеня ў дачыненні да маладога чалавека – 18-гадовага, раней ужо судзімага гараджаніна – распачатая крымінальная справа паводле артыкула «рабаванне».

Падзяліцца навіной: 
Наталля Семяновіч, «Intex-press»

←В двенадцатиэтажном общежитии медуниверситета Витебска горел мусоропровод

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика