Педафіл чапляўся да пяцігадовай, бацькі ў міліцыю не звярнуліся

Источник материала:  
06.01.2011 14:32 — ЧП
43-гадовы гродзенец падазраецца ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару.

Мужчына паказваў суседскім дзецям порнафільмы. А потым зняў штаны з пяцігадовай дзяўчынкі і дакранаўся да полавых органаў.

Гэта бачыла яшчэ адно дзіця — хлопчык шасці гадоў. Бацькі абодвух дзяцей у міліцыю не звярнуліся. Сілавікі даведаліся пра здарэнне дзякуючы неабыякавым жыхарам шматпавярхоўкі.

Па доме хадзілі чуткі аб растленні дзяўчынкі. Пры праверцы факт пацвердзіўся. Да таго ж, выявілася, што суседа напярэдадні затрымалі міліцыянты, калі той побач з дзіцячым садком… агаляў палавыя органы.

Па словах старэйшага следчага пракуратуры Кастрычніцкага раёна Гродна Іллі Малевіча, у дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа па арт.167 КК РБ «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару». Высветлілася, што ў падазраванага ёсць сям’я і дзеці-падлеткі.

Падзяліцца навіной: 
Вечерний Гродно

←На железнодорожном вокзале в Минске скончался бомж из Латвии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика