Затрымалі крыўдзіцеляў пенсіянераў

Источник материала:  
04.01.2011 — ЧП

Каля года яны калясілі па рэспубліцы і пад выглядам мед- ці сацработнікаў абкрадвалі старых

У прыватнасці, як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, "засвяціліся" падазроныя не толькі ў Мінску, дзе за імі ўстаноўлена каля паўтара дзясятка падобных злачынстваў, але "папрацавалі" і ў Магілёве, Гомелі, Оршы. Затрыманыя, бабруйчанкі цыганскай знешнасці 24-х і 33-х гадоў, у сталіцы наведваліся толькі па канкрэтных адрасах, па якіх пражывалі выключна старыя людзі. Адметна, што апошнюю інфармацыю ім давалі цыгане, якія зарабляюць на продажы з рук адзення і іншых прадметаў хатняга ўжытку. Гэтыя людзі, абыходзячы дамы з прапановай купіць у іх світар ці пуховую хустку, "засякалі" кватэры, у якіх жывуць адзінокія пенсіянеры. А ўжо праз пару тыдняў тут з'яўляўся крымінальны "дуэт", удзельніцы якога называліся, напрыклад, медработнікамі. І пакуль адна са зламысніц адцягвала ўвагу пацярпелых размовай, другая хуценька крала грошы і каштоўнасці, а пасля візіцёры знікалі...

Ігар ГРЫШЫН.

←Прошивка белыми нитками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика