Пракуратура праводзіць праверкі па фактах самагубства трох мінчан перад Новым годам

Источник материала:  
31.12.2010 13:53 — ЧП
Следчым аддзелам пракуратуры Мінска праводзяцца праверкі па фактах самагубства 30 снежня трох мінчан.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, у Першамайскім раёне ў сваёй кватэры 51-гадовы мужчына абліў сябе гаручай вадкасцю і падпаліў. Па дарозе ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі мужчына, які атрымаў апёкі 90% цела, памёр.

У Кастрычніцкім раёне ў падсобным памяшканні жылога дома павесілася 54-гадовая мінчанка.

У Фрунзенскім раёне 58-гадовы мужчына выкінуўся з балкона сваёй кватэры на чацвёртым паверсе і разбіўся.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Житель Барановичей поел колбаски со ртутью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика