«Я ніколі не працаваў, не буду працаваць, а буду толькі красці!»

Источник материала:  
30.12.2010 10:32 — ЧП

Справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) распачата ў Ленінскім РУУС Мінска ў дачыненні да 21-гадовага ўраджэнца гарадскога пасёлка Пухавічы.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, разбіваючы шкло адвёрткай ці пракручваючы стрыжні замкоў, зламыснік залазіў у салоны аўтамабіляў і аўтобусаў і браў усё, што лічыў для сябе каштоўным. Гэта былі аўтамагнітолы, акустычныя дынамікі, наборы інструментаў і пакінутыя вадзіцелямі грошы. Толькі аднаму са сталічных аўтапаркаў злачынца нанёс урон на суму прыкладна 10 млн. рублёў.

Устаноўлена, што ўкрадзенае малады чалавек прадаваў таксістам і кіроўцам маршрутак. На допыце ён заявіў: "Я ніколі не працаваў, не працую, не буду працаваць, а буду толькі красці!"

Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 205 КК — чатыры гады пазбаўлення волі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Спасатели сняли с башенного крана самоубийцу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика