На аўтадарозе Мінск — Гомель «МАН» пратараніў чатыры сустрэчныя грузавікі

Источник материала:  
30.12.2010 12:13 — ЧП

ДТЗ з удзелам пяці грузавікоў адбылося вечарам 29 снежня на аўтадарозе Мінск — Гомель паблізу ад пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, 38-гадовы жыхар Гомеля, кіруючы аўтамабілем «МАН» з паўпрычэпам, выехаў на паласу сустрэчнага руху і па чарзе сутыкнуўся з трыма аўтамашынамі «МАЗ», а затым — «ГАЗ». У выніку ДТЗ на месцы здарэння памёр 27-гадовы вадзіцель аднаго з айчынных грузавікоў. 55-гадовы кіроўца «ГАЗа» шпіталяваны ў Асіповіцкую цэнтральную раённую бальніцу.

З пачатку года супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 49.630 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←В ДТП с участием автобуса в Ростовской области пострадали шестеро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика