Машына разладу
Сястра своеасабліва адрэагавала на смерць брата...
Паводле звестак прэс-афіцэра Партызанскага РУУС Ганны Чыж-Літаш, апошняя падазраецца ў тым, што ў дзень смерці брата ўкрала яго машыну коштам 7,5 тысячы долараў ЗША. Прынамсі, удава, якой аўтамабіль павінен быў дастацца ў спадчыну, знайшла згаданую машыну ў двары дома, дзе жыве сястра нябожчыка. Калі ж яна пачала патрабаваць, каб ёй тэрмінова аддалі аўтамабіль, браты нябожчыка выгналі ўдаву з двара. Узрушаная жанчына выклікала супрацоўнікаў міліцыі і напісала заяву аб выкраданні машыны. Па гэтым факце заведзеная крымінальная справа.
Ігар ГРЫШЫН.
Канфіскавана нелегальнай піратэхнікі на 22,5 мільёнаДырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, жыхар Віцебска, які вёз вялікую партыю кантрабанднай піратэхнікі, быў затрыманы міліцыянерамі на дарозе ля вёскі Жалезнякі Віцебскага раёна. На "фордзе" ён перавозіў 32 тысячы розных піратэхнічных вырабаў агульным коштам 22,5 мільёна рублёў.
Паколькі суправаджальныя дакументы на груз адсутнічалі, праваахоўнікі склалі адміністрацыйны пратакол, а піратэхніку канфіскавалі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.