Браканьер расстраляў супрацоўніка заказніка “Выганашчанскае”

Источник материала:  
27.12.2010 10:05 — ЧП

Браканьер расстраляў супрацоўніка заказніка “Выганашчанскае”

Еўрапейскае радыё для Беларусі Увечары 22 снежня ў заказніку “Выганашчанскае” быў цяжка паранены з агнястрэльнай зброі Мікалай Верабей – выдатны фотаанімаліст і сябра “Аховы птушак Бацькаўшчыны”. Трагедыя здарылася недалёка ад вёскі Выганашчы, што ў Івацэвіцкім раёне, на тэрыторыі аднайменнага заказніка рэспубліканскага значэння.

Трое супрацоўнікаў рабілі абход тэрыторыі, калі пачулі стрэл. Спачатку яны пабачылі аўто без нумароў, а пасля незнаёмага чалавека. На патрабаванне паказаць дакументы незнаёмец ва ўпор стрэліў у Мікалая Вераб’я, прастрэліўшы яму калені абедзвюх ног і адтрэліўшы вялікі палец. З цяжкімі раненнямі фатографа адвезлі ў Івацэвічы. У панядзелак яго мусяць перавезці ў Мінск у НДІ траўматалогіі.

Падазраваны ў здзяйсненні злачынства затрыманы праваахоўнымі органамі. Гэта егер лясной паляўнічай гаспадаркі, паведамляе сайт birds-photo.com
←Повторное землетрясение в Новой Зеландии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика