А кішэня пустая

Источник материала:  
24.12.2010 — ЧП

Намеснік дырэктара ААТ, жыхар пас. Ватуцінкі, што ў Маскоўскай вобласці, прыехаў у Баранавічы не з пустымі кішэнямі. Чалавек зняў кватэру па вул. Камуністычнай, а раніцой не знайшоў у кішэні штаноў 12 тыс. еўра.

Міліцыя пачала шукаць злодзея і знайшла яго ў інтэрнаце па вул.  Леніна. 21-гадовы беспрацоўны жыхар Слоніма быў раніцой у кватэры расіяніна і выкраў грошы. Злодзея адправілі ў ізалятар.

"Шатун" прагаладаўся

Жыхарка в. Лукі (Столінскі раён) заявіла ў міліцыю, што нехта з яе склепа выкраў усе кансерваваныя прадукты.

Злодзеем аказаўся яе былы муж, які не працуе, а бадзяецца па свеце. "Былога" шукаюць.

Сымон Свістуновіч.

←Заказ не принят

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика