Сутыкненне ПАЗа з МАЗам:

Источник материала:  
23.12.2010 — ЧП

абодва ў кювеце, вадзіцель загінуў, кандуктар траўмаваная

Сутыкненне ПАЗа з МАЗам:17 снежня ўвечары ў Слаўгарадскім раёне перакуліліся рэйсавы аўтобус і грузавы аўтамабіль. Паводле паведамлення Магілёўскай ДАІ, 33-гадовы вадзіцель МАЗа не справіўся з кіраваннем: грузавік абганяў аўтобус і сутыкнуўся з ім. У выніку 50-гадовы вадзіцель ПАЗа загінуў на месцы, а кандуктар, 50-гадовая жыхарка Слаўгарада, шпіталізаваная з траўмамі. Пасажыраў у аўтобусе не было.

Шпіталізаваны таксама і кіроўца МАЗа. У грузавіку перавозіўся сельскагаспадарчы прычэп для палявых работ, які мог зачапіць аўтобус пры абгоне. Гэты факт расследуюць у межах крымінальнай справы, распачатай па факце гібелі чалавека.

Ілона Іванова. Фота Магілёўскай ДАІ.

←Злом за добро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика