У старога зніклі мільёны...

Источник материала:  
23.12.2010 — ЧП

Сваёй ахвяры невядомыя злачынцы, якія скралі ў 83-гадовага пенсіянера больш за 6 мільёнаў рублёў, прадставіліся сацыяльнымі работнікамі.

Нахабнікі, паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, скарысталіся добра вядомай махлярскай схемай, каб трапіць у жыллё старога на сталічнай вуліцы Якубава, — зайшлі ў кватэру пад выглядам сацыяльных работнікаў. Візіцёрам і "гасцяваць" доўга не прыйшлося, каб знайсці і спустошыць схованку з грашамі, справіліся ўсяго за некалькі хвілін. А менш як праз паўгадзіны пасля таго, як махляры падманам праніклі ў кватэру, "патапталіся" тут і сышлі, гаспадар выявіў прапажу 6 мільёнаў 768 тысяч рублёў і звярнуўся ў міліцыю па дапамогу. Яшчэ адна крымінальная справа заведзена па факце буйнога крадзяжу, які меў месца на вуліцы Карла Лібкнехта: тут нейкі злачынца за дзве гадзіны "разгрузіў" ад ноўтбукаў пакінутую без нагляду аўтамашыну. Здабычай невядомага сталі 46 ноўтбукаў, кошт якіх складае амаль 78 мільёнаў рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

Скралі дэкаратыўныя расліны

У Докшыцкі раённы аддзел унутраных спраў мясцовы жыхар паведаміў аб тым, што нехта разбурыў сцяну гаспадарчай забудовы ля ягонага дома і скраў лекавыя расліны. Страту ацанілі ў больш за 1,1 мільёна рублёў. Міліцыянеры ўстанавілі, што на крадзеж пайшлі 22-гадовы рабочы і 17-гадовы беспрацоўны. Частку раслін канфіскавалі. Куды падзелі астатнія і каму збіраліся прадаць расліны, ці пакінуць сабе — высвятляецца.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Навошта масквіч прыхапіў у Шабаны стрэльбу?

У паляўнічых угоддзях Дубровенскай раённай структуры "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў" работнікі Аршанскай міжрайінспекцыі затрымалі грамадзяніна Расіі, жыхара Масквы, які знаходзіўся на стралковай вышцы.

Падчас разбору высветлілася, што расіянін прыехаў у госці да сваякоў у вёску Шабаны Дубровенскага раёна. І незаконна прывёз з сабой паляўнічую стрэльбу і боепрыпасы. Судом Дубровенскага раёна паляўнічы-парушальнік прыцягнуты да адказнасці за паляванне без дазволу і незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай зброі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Злом за добро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика