Па чужым пашпарце два мабільнікі
18.12.2010
—
ЧП
Беспрацоўны жыхар Віцебска ўмудрыўся па чужым пашпарце купіць у крэдыт два дарагія прэстыжныя мабільныя тэлефоны агульным коштам больш за 4,7 мільёна рублёў. Толькі потым высветлілася, што пакупнік наклеіў сваё фота ў чужы пашпарт і пайшоў на хітрасць. 42-гадовы злодзей купіў мабільнікі ў цэнтры продажу і абслугоўвання абанентаў адной з кампаній па аказанні паслуг мабільных сувязяў. У дачыненні да мужчыны заведзена крымінальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.