У Гродне 24-гадовы .... згвалтаваў двухгадовую дзяўчынку

Источник материала:  
17.12.2010 16:07 — ЧП

Пракуратура Ленінскага раёна Гродна распачала справу па ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняй) у дачыненні да 24-гадовага мясцовага жыхара.

Злачынства было ўчыненае 9 снежня. Малады чалавек выпіваў у кватэры сваёй мнагадзетнай сяброўкі разам з гаспадыняй. Калі жанчына выйшла з кватэры, ён згвалтаваў яе двухгадовую дачку.

Гвалтаўнік зняволены пад варту. Максімальная санкцыя ч. 3 арт. 167 КК — пятнаццаць гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←В Гродно изнасилована двухлетняя девочка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика