Грузавік уехаў у краму. У выніку ДТЗ загінула пакупніца

Источник материала:  
08.12.2010 — ЧП

Трагедыя, як паведамілі "Звяздзе" ў УДАІ МУС Беларусі, адбылася ў другой палове дня ў вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна. Аўтамашына ГАЗ выехала на левую па ходзе руху абочыну і ўдарылася ў гандлёвы павільён. Пенсіянерка 1954 года нараджэння, якая знаходзілася ў гэтай краме, загінула на месцы. У ДАІ мяркуюць, што ДТЗ адбылося з-за таго, што 49-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем, выконваючы манеўр "правага павароту". Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Надзея ДРЫЛА.

←В Рогачевском районе пьяный сломал ногу участковому

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика