Банда рабаўнікоў дарагіх аўто затрымана

Источник материала:  
06.12.2010 15:48 — ЧП
Усяго ў банду, паводле звестак следства, уваходзілі чатыры чалавекі (1973, 1981, 1985 і 1988 гадоў нараджэння). Адзін з іх быў затрыманы ў Беларусі, яшчэ трое – у Расіі.

Міліцыя абвінавачвае іх у разбойным нападзе на ўладальніка дарагой іншамаркі – BMW X5, якое адбылося ў Полацку ў кастрычніку. Яшчэ адзін эпізод - збіццё мінчука ў яго кватэры і выкраданне некаторых рэчаў пад пагрозай пісталета.

Падазраюць іх і ў дачыненні да нядаўняга нашумелага знікнення іншага мінчука - уладальніка BMW Х5,

а таксама да ўгону аўтамабіля "Мэрсэдэс" з прымяненнем гвалту.

Акрамя таго, паводле звестак расійскай міліцыі, гэта банда датычная да нападам ў Расіі. Злачынцы выкарысталі форму МУС гэтай краіны. Каб затрымаць членаў злачыннай групы, спатрэбіліся велізарныя намаганні.

Справа знаходзілася на кантролі ў кіраўніка МУС Беларусі Анатоля Куляшова.

Падзяліцца навіной: 
rul.by

←В Минской области произошло массовое убийство дойных коров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика