«Засунулі пісталет ў рот, крычалі прызнавацца…»
Магілёўскі абласны суд 29 лістапада прызнаў невінаватымі дваіх непаўнагадовых віцяблянаў — Аляксандра Логінава і Аляксандра Напаюка, абвінавачваных у забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю групай асоб (па пп. 6; 15, ч.ІІ, арт. 139 КК. РБ), у чэрвені 2009 года ў Віцебску. Пасля абвяшчэння прысуду абвінавачаныя былі вызваленыя
Зверскае забойства (пацярпелы памёр ад
віцебскай гімназіі № 7 — Логінаў, Напаюк і Аўчароў. Яны прыйшлі на наступны дзень пасля забойства (яшчэ не ведалі пра злачынства) на тое самае месца ля пажарнага вадаёма за абласной бальніцай адзначыць сканчэнне навучальнага года.
Усё як у танным дэтэктыве: забойцы, маўляў, вяртаюцца на месца крывавай разборкі (на наступны дзень!). Акрамя таго, на думку операў, гімназісты павінны былі стаць «зручным матэрыялам» для абвінавачвання, бо ўсе трое — з няпоўных сем’яў. Іхх выхоўвалі
Праз два тыдні школьнікі былі арыштаваныя. Прычым следства адразу пайшло па шляху найменшага супраціву — запалохвання сведак і падазраваных, фальсіфікацыі фактаў, прымянення фізічнага і псіхалагічнага гвалту ў адносінах да непаўналетніх з мэтай дачы лжывых паказанняў. А ў наступным (калі стала зразумела, што зрабіць з невінаватых вінаватымі будзе не так проста) — і шляхам зацягвання часу. Спіс парушэнняў заканадаўства, дапушчаных следчымі органамі, адвакат зачытвала ў судзе больш за гадзіну (сярод іх і парушэнне права на абарону ад першага дня затрымання). А аповед абвінавачаных аб катаваньнях, якія ўжываліся ў адносінах да іх у Першамайскім РАУС, нельга было слухаць без унутранага ўздрыгу.
З аповеда Аляксандра Логінава:
«Завялі ў кабінет № 19 (там ёсць шторы), было пяць чалавек, зачынілі дзверы на ключ (або зашчапку), спачатку паклалі на падлогу, адзін з іх, які пры затрыманні вёў машыну, дастаў пісталет, прыставіў да ілба, засунулі пісталет ў рот, крычалі, каб прызнаваўся. Потым паднялі з падлогі, паклалі на стол жыватом уніз, адзін узяў адкрутку і пачаў круціць перад вачыма са словамі: «Зараз засуну, куды трэба». Затым пасадзілі на крэсла, сталі біць па галаве далонямі. Усё гэта суправаджалася патрабаваннямі прызнацца… Пасля гэтага пратрымалі ў боксе каля 2 гадзін, затым у кабінеце кагосьці з кіраўніцтва было сказана: «Зараз завязем на Дзвіну, возьмем за ногі і патрымаем у вадзе».Дарэчы, у ІЧУ непаўналетніх, парушаючы закон, трымалі ў камерах разам з дарослымі…
Гэта толькі адно з сведчанняў.
Як бы там ні было, але двое з трох хлапчукоў падпісалі пад катаваннямі яўку з павіннай. Тут, акрамя фізічнага прымусу, сваю ролю адыграў і псіхалагічны ціск.
Кожнаму з іх казалі, што двое яго сяброў ўжо далі паказанні супраць яго і адпушчаныя дадому.У выніку не абгаварыў сябе толькі адзін з падазраваных (Аляксандр Логінаў).
Цікава, што ў якасці асноўнага сведкі выступала неаднаразова судзімая
У ходзе следства яна мяняла свае паказанні шэсць разоў (падлічана адвакатамі), няправільна паказваючы часам нават месца забойства (не кажучы аб удзельніках). У далейшым у справе з’яўляліся і схаваныя сведкі, у ролі якіх выступалі альбо былыя, альбо сапраўдныя зэкі, якіх падсаджвалі ў камеры да абвінавачваных ужо ў Мінску (калі справа пачала «гарэць», яе перадалі ў рэспубліканскую пракуратуру, сьледчаму Шчацько).
У той жа час, як паказалі адвакаты, шматлікія сведкі абароны дапытаныя не былі або іх паказанні проста не прымаліся пад увагу. Як зрэшты і аб’ектыўнае алібі: раздрукоўкі тэлефонных званкоў паказвалі на тое, што абвінавачаныя не маглі знаходзіцца падчас забойства ў раёне абланой бальніцы, а адзін з іх, Аляксандр Напаюк (дарэчы, грамадзянін Расіі), і зусім знаходзіўся на лецішчы за горадам. Але следства гэта ані не збянтэжыла.
Момант забойства быў адсунуты на часавы адрэзак, не забяспечаны алібі (час забойства ў ходзе папярэдняга следства змяняўся некалькі разоў). Усё на свае месцы паставіла толькі паўторная судмедэкспертыза, зладжаная ўжо на запыт суддзі. Адзначым, што раздрукоўкі тэлефанаванняў абвінавачаных былі прадстаўленыя для азнаямлення адвакатам толькі ў апошні дзень следства.
4 лютага следчы Шчацько вынес пастанову аб прызначэнні
Звароты і скаргі бацькоў у розныя (у тым ліку і самыя высокія) інстанцыі можна было б таксама падшыць у шматлікія тамы (па крымінальнай справе было сабрана 15 тамоў). Хачатур Хачатуран дамогся і асабістага прыёму ў генпракурора Васілевіча: «Амаль гадзіну нас слухаў, але нават не знайшоў час адказаць на нашы скаргі, якія мы асабіста перадалі. Былі толькі адпіскі — нахабныя, грубыя, некампетэнтныя і г.д… І гэта пры тым, што ў „Советской Белоруссіі“ той жа Васілевіч кажа, што, маўляў, мы такія дэмакраты — у нас непаўналетнія больш за тры месяцы не сядзяць…» Бацька называе гэтую крымінальную справу «справай Михасевича № 2».
«Па справе быў праведзены вялікі аб’ёмУ ходзе папярэдняга следства не атрымана і суду не прадстаўлена доказаў, якія дазваляюць зрабіць выснову аб вінаватасці Логінава і Напаюка ў здзяйсненні злачынства. З пэўнасцю следства не вызначыла нават час, месца, прыладу здзяйснення забойства. З моманту затрымання адпрацоўвалася толькі адна версія — версія пра вінаватасць хлопцаў. І была адна мэта ў следства — дамагчыся прызнання віны любой цаной… «- гэта вытрымка з прамовы адваката падчас судовых спрэчак.
Прысуд аб невінаватасці школьнікаў уступіць у сілу праз 10 дзён пасля абвяшчэння (29 лістапада). Прыватныя вызначэнні пра парушэнні заканадаўства падчас вядзення следства будуць накіраваныя на адрас Генпракуратуры. Дарэчы, пракурор прасіла суд даць непаўналетнім абвінавачаным да 14 гадоў турмы…
"Беларускі партызан"