Выбух у Бабруйску

Источник материала:  
01.12.2010 13:58 — ЧП
У выніку выбуху двух балонаў з кіслародам быў моцна пашкоджаны пад’езд шматкватэрнага дому.

Каля 11 гадзін 1 снежня ў пад’ездзе жылога дома 49 па вуліцы Ульянаўскай сантэхнікі праводзілі ўстаноўку лічыльнікаў вады. Аднак падчас прац нешта пайшло не так, як было запланавана і ў выніку балоны з кіслародам узарваліся. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма.

Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар магілёўскай абласной міліцыі Раман Посахаў.

Чытач «НН» з Бабруйска, Алесь Чыгір, распавёў, што пад’езд, у якім адбыўся выбух, выглядае цалкам разбураным. Відавочцы здарэння сцвярджаюць, што выбух быў вельмі моцным — выбуховая хваля раскідала аўтамабілі, якія стаялі побач з пад’ездам.

Падрабязнасці здарэння і фота з месца падзей глядзіце пазней на нашым сайце.

Падзяліцца навіной: 

←Балыкін: «Я датычны да здзяйснення тэракту»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика