Цыгарэта пад бярвёнамі, абутак — на рэйках
01.12.2010
—
ЧП
Кантрабандысты спрабавалі вывезці ў Польшчу 240 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці на суму 12 мільёнаў рублёў у грузавым вагоне. Скруткі былі прыхаваныя пад драўнінай. Але пільныя брэсцкія мытнікі схованку заўважылі. А крыху пазней на чыгуначных пуцях паміж мытнымі пастамі "Брэст-Буг" і "Брэст-Цэнтральны" знойдзена тры цюкі з адзеннем і абуткам на суму прыкладна ў 7 мільёнаў рублёў.
Яна СВЕТАВА.
Цыгарэты пад лесам
Брэсцкія памежнікі сумесна з мытнікамі знайшлі 240 тысяч цыгарэт айчыннай вытворчасці, якія былі схаваны пад грузам лесу ў вагоне цягніка, які накіроўваўся ў Польшчу. Кошт гэтых цыгарэт складае 12 мільёнаў рублёў.
Сымон Свістуновіч.