Два чалавекі замерзлі на вуліцы ў Мінску ў панядзелак
30.11.2010 12:40
—
ЧП
Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, раніцай на тэрыторыі закінутага прафілакторыя на Партызанскім праспекце вартаўнікі знайшлі памерлага мужчыну 30–35 гадоў, апранутага не па надвор’і. Асоба загінулага, які па выглядзе не нагадваў бамжа, зараз вясвятляецца.
Вечарам у завулку Альшэўскага быў знойдзены труп замерзлай жанчыны, хутчэй за ўсё, без пэўнага месца жыхарства. Узрост загінулай — 50–55 гадоў. Яе асоба высвятляецца.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.