Напад на міліцыянераў

Источник материала:  
30.11.2010 — ЧП

У ноч з 27 на 28 лістапада ў пасёлку Багданаўка Салігорскага раёна супрацоўнікі міліцыі мясцовага РАУС падвергліся нападу.

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, у рамках правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па папярэджванні крадзяжоў з магазінаў капітан і прапаршчык міліцыі неслі службу ў грамадзянскім адзенні. У нядзелю каля 1.30 да іх падышлі шасцёра агрэсіўна настроеных п'яных хлопцаў, узброеных драўлянымі палкамі і металічнымі прутамі. Супрацоўнікі міліцыі прадставіліся, прад'явілі службовыя пасведчанні і запатрабавалі кінуць прадметы на зямлю. Чацвёра невядомых ніяк не адрэагавалі на неаднаразовыя патрабаванні спыніцца і працягвалі рух у бок праваахоўнікаў. Адзін са зламыснікаў ударыў металічным прутом прапаршчыка міліцыі. Апошні зрабіў восем папярэджвальных стрэлаў з табельнага пісталета Макарава. Хлопцы павалілі прапаршчыка на зямлю, пачалі збіваць і выхапілі зброю, з якой адзін з іх накіраваўся да капітана міліцыі. Той зрабіў шэсць папярэджвальных стрэлаў, а затым двума прыцэльнымі стрэламі параніў невядомага ў брушную поласць, прыціснуў да зямлі і забраў пісталет. У гэты час да афіцэра падбег яшчэ адзін нападнік і ўдарыў палкай па спіне. Міліцыянеру давялося зрабіць адзін папярэджвальны і чатыры прыцэльныя стрэлы ў ногі нападніка. Толькі тады п'яная кампанія паспрабавала знікнуць.

Праваахоўнікі затрымалі на месцы здарэння двух хлопцаў, астатніх затрымала па гарачых слядах следча-аператыўная група РАУС. Як высветлілася, двое агрэсараў аказаліся жыхарамі Салігорска, чацвёра — вёскі Чэпелі Салігорскага раёна. Двое параненых злачынцаў і прапаршчык міліцыі змешчаныя ў бальніцу. Капітан міліцыі атрымаў меддапамогу без шпіталізацыі.

Паводле папярэдняй ацэнкі пракуратуры Салігорскага раёна, дзеянні супрацоўнікаў міліцыі прызнаныя правамернымі. Зараз рыхтуюцца дакументы аб іх заахвочванні. У дачыненні да нападнікаў, малодшы з якіх 1995 г.н, а старэйшы — 1986-га, заведзены крымінальныя справы.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Прутья наголо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика