У Гомелі засіліўся 11-гадовы школьнік
27.11.2010 14:33
—
ЧП
Крымінальная справа за давядзенне да самагубства распачата па факце гібелі
Хлопчык павесіўся ў сваім пакоі на дзвярной ручцы вечарам 25 лістапада пасля таго, як прыйшоў са школы і зрабіў урокі, паведамілі ў пракуратуры Чыгуначнага раёна Гомеля.
Дзіця пакінула перадсмяротную запіску, змест якой не абвяшчаецца.Следства пакуль не прыйшло да канкрэтнай высновы аб тым, што прывяло школьніка да рашэння скончыць жыццё самагубствам. Магчыма, прычынай стала непаразуменне ў адносінах са сваякамі.
Хлопчык выхоўваўся ў паспяховай сям’і, добра вучыўся, карыстаўся аўтарытэтам у аднакласнікаў.У момант суіцыду ў кватэры знаходзіліся сястра і бабуля дзіцяці. Сваякі, калі знайшлі яго павешаным, не паспелі выратаваць хлопчыку жыццё, і хуткая дапамога, якая прыехала на выклік, канстатавала смерць.
Падзяліцца навіной:
Алена Германовіч, БелаПАН
Алена Германовіч, БелаПАН