Міліцыя шукае мінчаніна, які прапаў падчас продажу дарагой іншамаркі

Источник материала:  
26.11.2010 08:27 — ЧП
Сталічная міліцыя шукае 28-гадовага мінчаніна Андрэя Барысава, які 19 лістапада паехаў з дома прадаваць свой аўтамабіль «БМВ-Х5» і прапаў.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, сустрэча з патэнцыяльным пакупніком павінна была адбыцца каля будаўнічага гіпермаркета «Мацярык» на вуліцы Прытыцкага. Па факце знікнення Андрэя Барысава распачата крымінальная справа.

Прыкметы Андрэя Барысава:

на выгляд 28 гадоў, рост 170–175 см, моцнага целаскладу, твар круглы, смуглявы, лоб сярэдні, бровы дугападобныя, сярэднія, вочы малыя, шэрыя, вушы сярэднія, авальныя, валасы светла-русыя, прамыя, кароткія (каля 1 см), памер абутку 39–40.

Быў апрануты: куртка кароткая скураная чорнага колеру, джынсы цёмна-шэрага колеру, світар блакітнага колеру ў палоску, чаравікі чорнага колеру, майка светла-шэрага колеру, шкарпэткі светла-шэрага колеру.

ГУУС Мінгарвыканкама заклікае грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці знікнення Андрэя Барысава, звярнуцца ў органы ўнутраных спраў.


Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

←«Мерседес» под градусом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика