Браканьерылі пад Пушкарамі
26.11.2010
—
ЧП
Паблізу вёскі Пушкары Гродзенскага раёна работнікі абласной інспекцыі разам з супрацоўнікамі ДПС ДАІ УУС аблвыканкама спынілі для праверкі аўтамабіль "Фальксваген-Гольф". А ў ім — мяхі з сеткамі і рыбай.
Пры разборы высветлілася, што работнікі РУАП "Гродзенская агароднінная фабрыка" — маляр і абліцоўшчык-плітачнік — з дапамогай сямі сетак агульнай даўжынёй больш за 200 метраў незаконна здабылі 44 кілаграмы рыбы. Шкода ацэненая ў больш чым 14,3 мільёна рублёў (409 базавых велічынь). Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.
Сяргей РАСОЛЬКА.