Даверыўся сябру
Двое жыхароў Белаазёрска знаходзіліся на працы ў Баранавічах. Калі мужчыны вярнуліся дамоў, адзін з іх заявіў у міліцыю, што ў яго знікла банкаўская картка, на якой знаходзілася вялікая сума грошай.
Падазрэнне ўпала на сябра пацярпелага, і калі таго затрымалі, то ён прызнаўся, што ўкраў картку, бо ведаў, якія на ёй грошы.
На працягу дзесяці дзён злодзей зняў з карткі 17,5 млн рублёў. І гэта аказалася вельмі проста, бо сябра некалькі разоў давяраў яму картку, каб той зняў грошы, ды яшчэ пры гэтым назваў яму свой пін-код.
Злодзея затрымалі, але грошай пры ім не было. Украдзеныя мільёны ён прайграў у адным з мінскіх казіно.
Сымон Свістуновіч.
Хіба не было чаго есці?Да жыхара вёскі Любачын Лунінецкага раёна ноччу невядомыя залезлі ў склеп і выцягнулі 120 кілаграмаў бульбы. Зладзюжак хутка знайшлі, імі аказаліся два школьнікі, якім 14 і 16 гадоў. Старэйшы з кампаніі ўжо быў асуджаны за крадзеж.
Яна СВЕТАВА.