У гомельскай бальніцы ад апёкаў памерла аднагадовая дзяўчынка

Источник материала:  
25.11.2010 16:21 — ЧП
У апёкавым аддзяленні Гомельскай гарадской бальніцы №1 24 лістапада памерла дзяўчынка 2009 года нараджэння, якая была дастаўлена 5 лістапада з апёкамі 3-й ступені.

На дзіця перакулілася каструля з гарачым булёнам. Дзяўчынка расла ў добрай сям"і, у гэты дзень маці гатавала абед, разам з ёй на кухні была дачка. Маці выйшла на балкон за бульбай, а тым часам дзіця дацягнулася да каструлі з гарачым булёнам і перакуліла яе на сябе.

Пракуратура праводзіць праверку.


Падзяліцца навіной: 
БелаПАН
←Дело о взрыве в День Независимости: ложный след

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика