Касу "ўзяў" крымінальны квартэт

Источник материала:  
25.11.2010 — ЧП

Гандлярка крамы прамысловых тавараў райпа а чацвёртай гадзіне дня выклікала міліцыянераў з Шумілінскага РАУС і паведаміла, што краму абрабавалі зладзеі. Перапалоханая жанчына расказала міліцыянерам, што чатыры невядомыя ёй мужчыны з прымяненнем сілы з касавага апарата скралі грашовую выручку ў суме больш за 270 тысяч рублёў. Па гарачых слядах затрымалі двух рабаўнікоў. Высветлілася, што яны жыхары абласнога цэнтра, беспрацоўныя, абодва раней судзімыя. Яшчэ двух рабаўнікоў шукаюць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

Юнак пакінуў дзяўчыну

Гісторыя магла б лічыцца традыцыйнай у нейкім сэнсе, калі б не адна акалічнасць. Пакінуў ён яе ў лесе ў стане алкагольнага ап'янення. Справа адбылася яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка ля вёскі Дубавіца Хойніцкага раёна. 19-гадовы раней судзімы мясцовы жыхар вечарам са згоды 23-гадовай дзяўчыны вывез яе на скутары ў лес, а сам паехаў назад. У выніку п'яная сяброўка не змагла самастойна знайсці дарогу з лесу і памерла ад агульнага пераахалоджвання арганізма.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.     Задзірысты раўнівец

Прама ў двары аўтабазы аднаго з прадпрыемстваў Брэста сталі высвятляць адносіны два вадзіцелі. Для праяснення пытання адразу выпілі, а потым 53-гадовы выцяў металічнай трубой 38-гадовага па галаве. Выцяў, відаць, не раз, бо медыкі канстатавалі ўдар галаўнога мозга, пералом асобных касцей чэрапа. Як высветлілі пазней аператыўнікі, бойка ўсчалася з-за рэўнасці. Якая ў гэтай гісторыі роля дамы сэрца, у міліцэйскіх дакументах не адлюстравана. А вось наступствы гісторыі даволі сур'ёзныя: адзін атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, другі знаходзіцца пад следствам.

Яна СВЕТАВА.

←Двое детей пострадали по вине пьяного водителя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика