У Хойніцкім раёне на будоўлі сельскага Дома культуры загінуў рабочы

Источник материала:  
22.11.2010 14:20 — ЧП

19 лістапада ў Доме культуры вёскі Вялецін Хойніцкага раёна загінуў рабочы ТДА «Аграбудпрам».

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, падчас будаўнічых работ у Доме культуры адбылося частковае абрушэнне сцяны ўнутры будынка, пры гэтым быў смяротна траўмаваны 51-гадовы рабочы, якія знаходзіўся побач. Праводзіцца праверка.

У гэты ж дзень у Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу № 1 са свайго працоўнага месца ў СТАА «Біядругрэсурсы» з тэрмічным апёкам полымем I–IV ступеняў сцёгнаў і левай галёнкі быў дастаўлены 53-гадовы мужчына. Устаноўлена, што траўму ён атрымаў пры правядзенні зварачных работ.


Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

←У Мінску затрымалі педафіла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика