Перад візітам Лукашэнкі ў ПВТ знайшлі труп невядомага
19.11.2010 12:47
—
ЧП
Труп невядомага мужчыны ва ўзросце 35–40 гадоў быў знойдзены раніцай 18 лістапада ў раёне Парка высокіх тэхналогій у Мінску. Гэта адбылося за некалькі гадзін да наведвання Адміністрацыі ПВТ прэзідэнтам.
Як паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, цела знаходзілася за 100 метраў ад дома № 2 па вуліцы Купрэвіча на трэцім паверсе дома, які будуецца. Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці пры аглядзе трупа не знойдзена. Асоба і прычына смерці мужчыны ўстанаўліваюцца.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН