П’яны кіроўца маршруткі не прачнуўся нават пасля здзейсненага ДТЗ
19.11.2010 11:17
—
ЧП
Як паведаміў старшы інспектар па агітацыі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Дзмітрый Максюта, 19 лістапада ў 10.10 у Мінску на скрыжаванні вуліц Рафіева і Ясеніна адбылося ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі і тралейбуса.
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца маршруткі знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.
Пасля ДТЗ супрацоўнікі міліцыі не змаглі яго пабудзіць і з «алкагольным» дыягназам накіравалі ў шпіталь.У маршрутным таксі людзей не было. У тралейбусе пасажыры не пацярпелі.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН