У
Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, ДТЗ адбылося 15 лістапада ў 22.30 на неасветленым участку аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расіі непадалёк ад вёскі Волька.
Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца аварыі, знайшлі ў жанчыны ключы ад аўтамабіля. За 800 метраў ад месца здарэння была знойдзена «Мазда» з расійскімі нумарамі. У аўтамабілі знаходзіліся дакументы загінулай. Устаноўлена, што гэта грамадзянка Расіі 1962 года нараджэння, жыла ва Уладзівастоку. 15 лістапада яна прыехала ў Беларусь з Украіны.
Па факце аварыі распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).
Ларыса Шыганава, БелаПАН