Збіў аднакурсніка, які адмовіўся з ім выпіць

Источник материала:  
16.11.2010 09:46 — ЧП
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 15 лістапада аб’явіў прыгавор у дачыненні да 24-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які жорстка збіў пасля выпускнога вечара ў чэрвені свайго аднакурсніка.

Як паведамілі ў пракуратуры Чыгуначнага раёна, за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (БелДУТ) атрымаў пяць гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пры абранні меры пакарання ўлічваліся станоўчыя характарыстыкі абвінавачванага, частковае пакрыццё ім маральнага ўрону і поўнасцю — матэрыяльнага, а таксама просьба пацярпелага строга не караць крыўдзіцеля.

Абвінавачваны выплаціў пацярпеламу 3 млн. рублёў за маральную шкоду, 500 тыс. — за матэрыяльную і яшчэ 2,5 млн. — на карысць бальніцы за лячэнне пацярпелага.

Канфлікт паміж двума выпускнікамі БелДУТ узнік у ноч з 28 на 29 чэрвеня. Абвінавачваны падышоў да аўтамабіля, у якім знаходзіўся пацярпелы з дзяўчатамі-аднакурсніцамі, і прапанаваў выпіць. Яны адмовіліся, і гэта стала прычынай канфлікту. Выпускнік збіў свайго аднакурсніка, прычыніўшы яму цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пацярпелы з чэрапна-мазгавой траўмай быў дастаўлены ў бальніцу.


Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

←Житель Гомеля избил однокурсника, отказавшегося с ним выпить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика