Браў за «паслугі» сяброўкі па 5 тыс., каб купіць сабе чарніла
Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, суд Столінскага раёна прызнаў жыхара вёскі Асаўцы, які нідзе не працуе, вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 171–1 Крымінальнага кодэкса (уцягванне ў заняцце прастытуцыяй або прымус да працягу заняцця прастытуцыяй).
У судзе было ўстаноўлена,
што малады чалавек з сярэдзіны чэрвеня да пачатку снежня 2009 года тройчы схіліў сваюГэта былі жанатыя мужчыны 1953, 1964 гадоў нараджэння, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.
Малады чалавек скарыстаўся тым, што
дзяўчына пакутуе на лёгкую разумовую адсталасць і знаходзілася ў псіхалагічнай залежнасці ад яго.Злачынца пераконваў яе аказаць такія паслугі, спасылаючыся на агульную патрэбу ў грошах.
Першы раз сутэнёр узяў 5 тыс. рублёў (на іх купіў у краме сабе пляшку віна),другі раз — 20 тыс., трэці — 30 тыс. рублёў, якія патраціў на спіртныя напоі і прадукты.
Суд Столінскага раёна прыгаварыў мужчыну да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Раней ён быў двойчы асуджаны: за хуліганства і крадзеж.
Ларыса Шыганава, БелаПАН