5-месячнае дзіця завалілася за батарэю ацяплення і загінула

Источник материала:  
15.11.2010 15:53 — ЧП
Жахлівы выпадак здарыўся ў гарадскім пасёлку Касцюкоўка пад Гомелем 13 лістапада. Пяцімесячнае дзіця памерла ад апёкаў, заціснутае паміж батарэяй ацяплення і сцяной.

Цела малога знайшла маці. Яна патлумачыла прадстаўнікам праваахоўных органаў, што спала ў іншым пакоі і не бачыла, як здарылася трагедыя.

Папярэдняя праверка паказала, што дзіця выпала з калыскі і трапіла між батарэяй ацяплення і сцяной. Немаўля атрымала тэрмічныя апёкі, не сумяшчальныя з жыццём.

Сям"я на ўліку як нешчалівая не знаходзілася.


Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В Гомеле пятимесячный ребенок завалился за батарею отопления и погиб

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика