Пацярпелыя ў аварыі на

Источник материала:  
12.11.2010 16:09 — ЧП
Лепшае стан здароўя двух пінчукоў, якія ляжаць у мінскай лякарні хуткай дапамогі. Пакуль пра выпіску гаворка не ідзе, але іх стан стабільны.

Заўважаюцца станоўчыя тэндэнцыі, распавёў намеснік галоўнага лекара мінскай лякарні Ігар Шыманскі.

У Брэсцкай абласной лякарні застаюцца яшчэ трое пацярпелых. Іх стан стабільны, цяжкі.

Праўда, станоўчыя тэндэнцыі ёсць і там. Аднаго чалавека пасля выхадных збіраюцца перавесці ў агульнае аддзяленне, адзначыў намеснік галоўнага лекара Тадэвуш Гарасімчык.

«Стан без пагаршэнняў. Таго, які з палітраўмай, плануецца перавесці ў агульнае саматычнае аддзяленне з рэанімацыі. Усё стала на свае месцы. Трэніруем дыхаць самастойна».

Нагадаем, на сёння ў лякарнях Брэста і Мінска застаюцца пяцёра пацярпелых у аварыі на «Пінскдрэве».


Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←За задавленного на трассе человека студента из Гродно лишили свободы на два года с отсрочкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика