Патаксаваў на сваю галаву
10.11.2010 09:40
—
ЧП
Падзарабіць вырашыў 25-гадовы кіроўца асабістага «Фальксвагена», таму і ўзяў у сваю машыну каля чыгуначнага вакзала невядомага грамадзяніна на добрым падпітку.
Той даволі доўга катаўся па Гомелі, заязджаючы ў розныя месцы, а потым сказаў, што грошай у яго няма, але ж ён зойдзе да сваёй знаёмай, возьме і заплаціць за паездку. У заклад пакінуў мабільнік.
Калі мужчына вярнуўся, замест грошай ён адразу ж нанёс кіроўцы ўдар нажом у вобласць шыі. Мужчына змог выскачыць з аўто і кінуўся па дапамогу на адну з цэнтральных вуліц Гомеля. Злодзей працягваў яго даганяць і яшчэ раз параніў. Потым пацярпелага падхапіў кіроўца выпадковай машыны і завёз у бальніцу. Як расказалі ў
Падзяліцца навіной:
Ірына Асташкевіч, Звязда
Ірына Асташкевіч, Звязда