У шматдзетнай маці пры родах дома памерла дзіця
08.11.2010 16:25
—
ЧП
Са свайго дома ў Петрыкаўскую раённую бальніцу са сваім мёртвым нованароджаным дзіцем 7 лістапада была дастаўлена 45-гадовая жыхарка райцэнтра.
Паводле слоў жанчыны, роды яна прымала сама па месцы жыхарства. Як паведамілі БелаПАН у Петрыкаўскім РАУС, жанчына мае васьмярых непаўналетніх дзяцей. Сям’я не стаіць на ўліку як непаспяховая. Мнагадзетная маці заявіла, што не першы раз раджае дома, сама прымае роды і прынцыпова не звяртаецца ў бальніцу. Прычыну смерці нованароджанага будуць устанаўліваць медыкі і пракуратура.
Падзяліцца навіной:
Алена Германовіч, БелаПАН
Алена Германовіч, БелаПАН