Выратавалі заціснутага і "палаючага" вадзіцеляў
Учора раніцай па нумары 101 з мабільніка патэлефанаваў мужчына, які сказаў, што... заціснуты ў кабіне аўтамабіля МАЗ-500.
Паводле слоў кіроўцы, каб пазбегнуць сутыкнення з сабакам, што раптоўна выбег перад МАЗам, ён узяў улева і сутыкнуўся з дрэвам. З дапамогай бензарэза і гідраўлікі вадзіцеля вызвалілі. Ён быў шпіталізаваны ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу з выцятым правым каленам.
А ў сталіцы напярэдадні на вуліцы Я. Коласа падчас руху загарэўся старэнькі "Фальксваген Пасат" 1987 года выпуску. Кіроўца нават не заўважыў, што ў яго машыны з-пад днішча вырываюцца языкі полымя. На шчасце, насустрач яму якраз ехалі выратавальнікі, якія вярталіся з вучэнняў. Прасігналіўшы вадзіцелю легкавіка, яны з дапамогай двух вогнетушыцеляў у лічаныя хвіліны ліквідавалі пажар.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Дзяўчына падманула дальнабойшчыкаДзве маладыя жанчыны адпачывалі ў кампаніі дальнабойшчыкаў у прыгарадзе Віцебска. Адна з іх потым скрала ў вадзіцеля дальніх рэйсаў валюту.
Як расказала "Звяздзе" памочнік пракурора Віцебскага раёна Наталля Сеўрукова, жанчына скрала ў кіроўцы 250 еўра, калі той спаў. На судзе растлумачыла, што хацела патраціць гэтыя грошы, каб яшчэ выпіць. Лікёру, віскі і гарэлкі, якую піла разам з вадзіцелямі, паказалася мала? Асуджаная аштрафаваная на 2,1 мільёна рублёў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.