Збілі за тое, што не так быў апрануты

Источник материала:  
03.11.2010 11:53 — ЧП
Крымінальная справа за злоснае хуліганства (ч. 2 арт. 339 КК) расследуецца ў Партызанскім РУУС Мінска ў дачыненні да двух жыхароў сталіцы. Адзін з іх затрыманы, другі знаходзіцца ў вышуку.

Як паведаміла прэс-афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Ганна Чыж-Літаш, маладыя людзі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, жорстка збілі 19-гадовага хлопца за тое, што ім не спадабалася, як ён быў апрануты. Прычым, паводле слоў прадстаўніка РУУС,

размова не ідзе пра тое, што пацярпелы быў у адзенні, характэрным для прадстаўніка якой-небудзь маладзёжнай субкультуры.

Хуліганам выстаўлена абвінавачанне, аднаму з іх — завочна.

Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 339 КК — шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←За сутки в Багдаде были взорваны 10 заминированных автомобилей и 6 фугасов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика