У Пружанах настаўніца скрала ў калегі 100 тыс.
02.11.2010 16:59
—
ЧП
У Пружанах па падазрэнні ў крадзяжы затрымана мясцовая настаўніца.
Паводле следства, 51-гадовая жанчына падазраецца ў тым, што выкрала ў гардэробе настаўніцкай з кішэні паліто сваёй калегі 100 тысяч рублёў.
Падазроная зрасходавала выкрадзенае на асабістыя патрэбы.Пацярпелая заўважыла прапажу ў той жа дзень. Праводзіцца расследаванне.
Падзяліцца навіной:
Ларыса Шыганава, БелаПАН
Ларыса Шыганава, БелаПАН