21 год за забойства дзеля 6 тыс. даляраў

Источник материала:  
02.11.2010 09:34 — ЧП
Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 1 лістапада вынесла прыгавор 36-гадоваму непрацуючаму жыхару Брэста. Ён прызнаны вінаватым ва ўчыненні забойства, спалучанага з разбоем (п. 12 ч.2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса), і разбоі (ч. 3 арт. 207 КК).

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, раніцай 15 мая гэтага года брэстаўчанін сустрэў на чыгуначным вакзале свайго знаёмага — 47-гадовага жыхара Гомельскага раёна,

які прыехаў у Брэст з 5.800 долараў ЗША, каб набыць аўтамабіль.

Берасцеец завёз знаёмага на здымную кватэру, дзе забіў мужчыну, каб завалодаць яго грошамі. Пасля гэтага расчляніў труп, і на наступны дзень,

паклаўшы часткі трупа ў некалькі мяшкоў, вывез на аўтамабілі і закапаў у наваколлі Брэста.

Жонка загінулага, тэлефонная сувязь з якім абарвалася, 16 мая звярнулася ў праваахоўныя органы па месцы жыхарства. Гомельскім РАУС была распачата крымінальная справа ў сувязі са знікненнем чалавека без вестак. Яна была накіраваная для расследавання ў пракуратуру Брэсцкай вобласці.

Пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук, вывучыўшы матэрыялы справы, 18 чэрвеня распачаў крымінальную справу па факце забойства.

Падчас папярэдняга расследавання следчай групай пракуратуры вобласці ва ўзаемадзеянні з работнікамі УУС Брэсцкага аблвыканкама быў устаноўлены падазроны ў забойстве, які быў затрыманы 6 ліпеня. Ён указаў месцы пахавання трупа і прызнаўся ў забойстве.

Было ўстаноўлена, што 36-гадовы берасцеец пакутуе ад гульнёвай залежнасці

Вызначыўшы яму меру пакарання — 21 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — судовая калегія Брэсцкага абласнога суда спагнала з асуджанага на карысць жонкі і дочкі загінулага суму выкрадзеных грашовых сродкаў, эквівалентную 5.800 долараў ЗША, а таксама па 15 млн. рублёў матэрыяльнай кампенсацыі прычыненага маральнага ўрону кожнай.

Прыгавор законную моц пакуль не набыў і можа быць абскарджаны.

Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

←Число жертв взрыва и пожара на фанерной фабрике в Пинске выросло до 14 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика