Траіх пацярпелых на "Пінскдрэве" перавялі ў Мінск
З Брэсцкай абласной бальніцы ў сталіцу дастаўлены мужчына 1977 года нараджэння, якога раней у гэты ж дзень перавялі ў абласную бальніцу з траўматалогіі Пінскай цэнтральнай бальніцы.
З Пінскай цэнтральнай бальніцы ў Мінск перавезлі мужчыну 1981 года нараджэння і жанчыну 1967 года нараджэння. Яны знаходзіліся тут на лячэнні ў аддзяленні траўматалогіі (дыягнаставаны апёкі і ўдары).
На раніцу 28 кастрычніка ў рэанімацыі Брэсцкай абласной бальніцы знаходзілася пяць пацярпелых (мужчыны 1987, 1959, 1981, 1976, 1977 года нараджэння),
іх станУ рэанімацыі Пінскай цэнтральнай бальніцы ляжаць двое пацярпелых ад выбуху мужчын 1978 і 1985 года нараджэння. Іх стан таксама цяжкі. У гэтай жа бальніцы ў нейрахірургічным аддзяленні знаходзіцца работніца прадпрыемства 1955 года нараджэння. Яе стан медыкі на раніцу 28 кастрычніка ацэньвалі як здавальняючы.
27 кастрычніка ў Брэсце і Пінску пацярпелых ад выбуху кансультавала галоўны пазаштатны камбустыёлаг Міністэрства аховы здароўя Вольга Пачапень.
БелаПАН