Эвакуацыя ў бабруйскай бальніцы

Источник материала:  
28.10.2010 — ЧП

27 кастрычніка а палове 10-ай раніцы ў хірургічным корпусе Бабруйскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі пажарная аўтаматычная сігналізацыя спрацавала на задымленне аднаго з паверхаў. Як паведаміў прэс-сакратар Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Юрый Мятліцкі, да месца пажару было накіравана 15 адзінак тэхнікі. Выратавальнікі ўбачылі, што дым ідзе з падвала і распаўсюджваецца праз сістэму вентыляцыі па паверхах будынка, дзе знаходзяцца пацыенты і медыцынскі персанал. Таму людзей давялося аператыўна эвакуяваць: увогуле будынак хірургічнага корпуса пакінула 368 чалавек. Пасля ліквідацыі пажару ўсе вярнуліся на свае месцы. У выніку здарэння пашкоджана маёмасць у падвальным памяшканні для захоўвання інвентару. Прычына пажару высвятляецца.

Ілона Іванова.

У ДТЗ не вінаваты, але трэба... адказваць

Толькі асвятляльная апора спыніла аўтамабіль "Фальксваген-Гольф" на вуліцы Пралетарскай у Гродне. Перад гэтым ён сутыкнуўся з дзвюма машынамі, прычыніўшы ім пашкоджанні, аднак віноўнік аварыі не стаў чакаць супрацоўнікаў ДАІ і даў драпака. Паводле інфармацыі з Гродзенскай абласной Дзяржаўтаінспекцыі, пакуль невядома, хто быў за рулём "Гольфа". Затое не было праблемы ўстанавіць законнага ўладальніка іншамаркі, які, аказваецца, прадаў гэтыя далёка не першай маладосці "колы" на стаянцы чыгуначнага вакзала двум маладым людзям, нават не спытаўшы іх дадзеных. І цяпер, верагодна, менавіта яму прыйдзецца адказваць за прычыненую іншым аўтаўладальнікам шкоду.

Выратаваў... цырульнік

Пяцёра чалавек, якія паступілі ў Мастоўскую раённую бальніцу з дыягназам "атручэнне чадным газам", засталіся жывымі дзякуючы... цырульніку, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Усе пацярпелыя былі запрошаныя на вяселле, і раніцай да іх прыйшоў цырульнік. Менавіта ад яго званка адзін з жыльцоў прачнуўся і ўбачыў астатніх у непрытомным стане. Найбольш верагодная версія здарэння — адсутнасць цягі ў дымаходзе ацяпляльнага катла.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Из-за пожара из больницы в Бобруйске было эвакуировано около полутысячи человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика