У купэ правадніка знайшлі корцікі
Паводле інфармацыі прэс-службы мытнага кантролю Рэспублікі Беларусь, брэсцкія мытнікі канфіскавалі партыю калекцыйнай зброі.
У службовым купэ аднаго з праваднікоў цягніка "Масква — Прага" мытнікі знайшлі 8 корцікаў, якія насілі нямецкія афіцэры некаторых армейскіх падраздзяленняў у 1930-40 гадах.
Падазрэнне ў мытнікаў выклікаў праваднік, які дужа хваляваўся, калі ў яго спыталі, ці няма ў купэ забароненых для вывазу за мяжу рэчаў. Пры доглядзе багажу чэшскі праваднік паказаў дарожную сумку і растлумачыў, што атрымаў яе ў Маскве ад пражскага антыквара, а што ў ёй ляжыць, не ведаў і таму не палічыў патрэбным дэклараваць.
Экспертызай устаноўлена, што корцікі вырабленыя ў першай палове XX стагоддзя (каваныя, з гравіроўкай). Яны знаходзяцца ў добрым стане і прадстаўляюць цікавасць для калекцыянераў.
Складзены адміністрацыйны пратакол, кошт халоднай зброі ацэнены ў 50 млн рублёў.
Справа перададзеная ў суд.
Сымон Свістуновіч.
Арсенал ля чыгуначных пуцейЛя вёскі Раленкі Дубровенскага раёна, недалёка ад чыгуначных пуцей, выпадкова былі знойдзены 24 артылерыйскія снарады рознага калібру, 26 мінамётных мін і дзве ручныя гранаты часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сапёры вывезлі арсенал ў бяспечнае месца і знішчылі.
Скраў камяні з могілакСупрацоўнікі "Аховы" сумесна з калегамі з Кастрычніцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Віцебска затрымалі рабочага, які падазраецца ў тым, што скраў чатыры гранітныя камяні са старых могілак (Стараўланавіцкіх) могілак. Пра крадзеж паведаміў мясцовы жыхар. Страту ацанілі ў 600 тысяч рублёў. У адносінах да раней судзімага 23-гадовага рабочага прыватнай фірмы заведзена крымінальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.