У Гродне затрыманы дырэктар дзяржаўнай аўташколы
27.10.2010 12:20
—
ЧП
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі ў Гродне дырэктара дзяржаўнага Аўтакамбіната падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
Як паведаміў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў,
Падчас затрымання ў дырэктара было знойдзена 3 млн. рублёў. Ці ўсе гэтыя грошы з’яўляюцца незаконнай узнагародай, высветліць следства.
Пакуль у дачыненні да затрыманага распачаты дзве справы на падставе часткі 2 артыкула 430 КК (атрыманне хабару).
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН