У
паведамілі БелаПАН у
У чэрвені 2010 года была затрымана выкладчык каледжа з доказамі злачынства — пры атрыманні незаконнай грашовай узнагароды ад навучэнца за спрыяльнае вырашэнне пытання аб здачы экзамену. Падчас расследавання ў крымінальнай справе з’явіўся новы фігурант — муж затрыманай, выкладчык гэтага ж каледжа. Сямейнай пары выставілі абвінавачанне ў атрыманні незаконных грашовых узнагарод паўторна групай асоб паводле папярэдняй змовы. За некалькі гадоў злачыннай дзейнасці выкладчыкі атрымалі незаконных грашовых узнагарод больш як на 30 млн. рублёў.
«У грашовым эквіваленце „ацэньваліся“ залікі, экзамены і курсавыя працы навучэнцаў. Для кожнай паслугі існавала свая такса, у сярэднім ад 30 да 200 тысяч беларускіх рублёў.
Асабліва безграшовым давалі магчымасць „здаць“ экзамен у доўг», — растлумачылі ў
У затрыманай канфіскаваны сшыткі, у якіх яна вяла падрабязны ўлік незаконных даходаў. Усяго ў дачыненні да выкладчыцы распачата 228 крымінальных спраў, усе яны аб’яднаны ў адну вытворчасць. Па шэрагу эпізодаў другім фігурантам з’яўляецца
Алена Германовіч, БелаПАН