У Магілёўскай вобласці на пажарах загінулі двое дзяцей
Як інфармуе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, вечарам 23 кастрычніка ў Бабруйску ў жылым доме адбыўся пажар. Маці 4-гадовай дзяўчынкі пайшла на працу, а за дзіцем папрасіла прыглядзець сваю знаёмую. У МНС пра пажар паведамілі суседзі, якія адчулі пах дыму. Выратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, вынеслі з задымленай кватэры дзяўчынку. З атручэннем прадуктамі гарэння яе шпіталізавалі ў бальніцу, але выратаваць жыццё дзіцяці было ўжо немагчыма.
24 кастрычніка ўвечары ў прыватным жылым доме ў раённым цэнтры Бялынічы дзяўчынку 2009 года нараджэння паклала спаць 19-гадовая маці. Далей маладая жанчына пайшла на двор і занялася гаспадарчымі справамі. Праз нейкі час яна пайшла ў дом, але не здолела ўвайсці ў пакой, дзе спала дачка, з-за моцнага задымлення. З мабільнага тэлефона яна паведаміла пра пажар у МНС...
Ілона Іванова.