Ездзіў пад чужым прозвішчам
Пазбаўлены на тры гады вадзіцельскага пасведчання 27-гадовы мінчанін купіў праз інтэрнэт права на кіраванне аўто...
Прычым, паводле звестак прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Алы Галубовіч, яго не спыніў нават той факт, што ў дакуменце стаяла чужое прозвішча. Ён знайшоў у інтэрнэце аб'яву аб аказанні дапамогі ва ўзнаўленні вадзіцельскіх пасведчанняў і заплаціў за паслугу 750 тысяч рублёў. Аднак, як высветлілася ў далейшым, сапраўдным у новым дакуменце было толькі адно — фотаздымак гэтага аўтааматара. Што і ўстанавілі супрацоўнікі ДАІ, якія спынілі хітруна для праверкі дакументаў і выкрылі падман. Такім чынам, за язду без вадзіцельскага пасведчання мінчанін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Больш за тое, за падробку і выкарыстанне фальшывых дакументаў аддзелам дазнання папярэдняга расследавання Фрунзенскага РУУС у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа...
Ігар ГРЫШЫН.