Ва Ўкраіне ў аварыі загінулі беларус, яго пяцімесячны сын і бабуля

Источник материала:  
23.10.2010 21:22 — ЧП

Ва Ўкраіне ў аварыі загінулі беларус, яго пяцімесячны сын і бабуля

Тры фуры і беларускі легкавік сутыкнуліся ў Кіраваградскай вобласці Ўкраіны на аўтадарозе Кіеў — Адэса.

У выніку загінуў 31-гадовы кіроўца «Фольксвагена», грамадзянін Беларусі, яго пяцімесячны сын і бабуля (грамадзянка Украіны). Мяркуецца, што беларус мог заснуць падчас кіравання аўтамабілем.

Кіроўца «Фольксвагена» не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з фурай. Ад удара легкавік перавярнуўся. Пасля гэтага адбыўся яшчэ ланцужок сутыкненняў з удзелам іншых фураў.

Загінулы беларус з’яўляецца жыхаром пасёлка Дамачова Брэсцкага раёна.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Наводнение в Китае: из опасной зоны уже эвакуированы более 250 тысяч человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика