На Брэстчыне за восень патанула 5 рыбакоў
22.10.2010 13:36
—
ЧП
Пяцёра рыбакоў патанулі на вадаёмах Брэстчыне з пачатку восені. Супрацоўнікі пінскай арганізацыі Таварыства ратавання на водах паведамляюць, што за два з паловай месяцы ў вобласці патанула 5 чалавек.
Здарэнні адбыліся ў Столінскім, Кобрынскім, Маларыцкім раёнах, а таксама ў Баранавічах і Брэсце. Большасць загінуўшых былі нецвярозымі. Пінскія ратавальнікі папярэджваюць мясцовых рыбакоў аб небяспецы і раяць заўсёды апранаць ратавальную камізэльку.